Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вусная народная творчасць - сродак развіцця маўленчай дзейнасці дашкольнікаў!

Дата: 4 августа 2016 в 19:43

Вусная народная творчасць – сродак развіцця маўленчай дзейнасці дашкольнікаў

 

Творы вуснай народнай творчасці – найбольш эфектрыўны сродак выхавання і навучання дзіцяці роднай мове ў дашкольным узросце. Яны выступаюць як сродак навучання дашкольнікаў маўленню, як найбольш даступная форма духоўнасці, праз якую дзіця далучаецца да мастацкіх вытокаў беларускай мовы.

Творы  фальклору найбольш успрымальны, даступны да разумення і з’яўляюцца блізкімі да рускай мовы, а значыць – лёгка запамінаюцца.

Перапляценне маўленчай і гульнёвай дзейнасці дазволіць выхавальнікам, бацькам  атрымаць добры вынік, утрымаць цікавасць дзяцей, замацаваць патрэбныя гукі, словы, формы вымаўлення больш дасканала.

Выкарыстанне ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі  твораў вуснай народнай творчасці прывядзе да элементарнага ўсведамлення дзецьмі выразных уласцівасцей лексікі і фразеалогіі рускай і беларускай моў, што ў сваю чаргу дазволіць ім адвольна карыстацца выразна-выяўленчымі сродкамі ва ўласным маўленні.

А развіваць камунікатыўныя здольнасці дзіцяці, здольнасць да эстэтычнага задавальнення магчыма пры сумесным абыгрыванні, драматызацыі, у час якіх будзе адбывацца непасрэднае  авалоданне выхаванцамі мастацтвам  звязнага маўлення, яго выразнасцю і вобразнасцю.

Творы вуснай народнай творчасці: пацешкі, вершы, калыханкі, забаўлянкі, казкі, прыказкі, прымаўкі, гульні і іншыя.

 

Крынiца: http://www.ds15-smorgon.grodno.unibel.by/main.aspx?uid

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.