Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Асноўныя напрамкі дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе

Дата: 21 сентября 2017 в 10:03, Обновлено 7 сентября 2021 в 09:35

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыi), у 2021/2022 навучальным годзе з'яўляюцца:

павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;

забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);

набыццё і абнаўленне абсталявання, сродкаў навучання, спартыўнага інвентару і абсталявання, у тым ліку для выхаванцаў з АПФР;

павышэнне якасці інфармацыйнай і растлумачальнай работы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў;

сістэмная і паслядоўная работа па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.