У 2021/2022 навучальным годзе функцыянуе 6 груп з беларускай мовай навучання: 1 першая малодшая (2-3 гады),1 другая малодшая (3-4 гады), 2 групы интэграванага навучання и выхавання (ад 4 да 5 гадоў), 2 групы интэграванага навучання и выхавання( ад 5 да 6 гадоў).
Аб выбары мовы навучання і выхавання
ва ўстановах адукацыі
У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-XI, са зменамі і дапаўненнямі, кожнаму жыхару Рэспублікі Беларусь гарантуецца неад'емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове.
У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.
Пералік устаноў дашкольнай адукацыі Смалявіцкага раёна, у Статуце якіх беларуская мова навучання і выхавання вызначаны як асноўнай, размешчаны на афіцыйным вэб-сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама (smolevichi.iam.by).
Для пастаноўкі на ўлік і атрымання накіравання ва ўстанову адукацыі бацькам выхаванцаў (іх законным прадстаўнікам) неабходна звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган (Аддзел адукацыі, спорту і турызму Смалявіцкага райвыканкама) па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі з пашпартам ці іншым дакументам, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці сведчаннем аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці – для дзяцей, якія з'яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь, альбо якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь) (пункты 6.6, 6.7 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі»).
У адпаведнасці з дзеючым механізмам законным прадстаўнікам выхаванцаў прадастаўлена права пры пастаноўцы на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, паказваць установу адукацыі і мова навучання і выхавання. Рэалізацыя гэтага права, у сваю чаргу, спрыяе ўліку пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў у выбары ўстановы дашкольнай адукацыі і мовы навучання і выхавання.
Штогод пры камплектаванні груп на пачатак навучальнага года (1 верасня) выдача накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца з улікам нормаў напаўняльнасці груп, мовы навучання і выхавання і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, які адлюстроўвае чарговасць іх пастаноўкі на ўлік.
Ва ўстановах адукацыі, дзе асноўная мова статутам установы адукацыі вызначаная руская, пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы з беларускай мовай навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове. Дзіцяці, з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў, можа быць прапанавана месца ў іншай установе адукацыі Смалявіцкага раёна ў групе з беларускай мовай навучання і выхавання пры наяўнасці свабодных месцаў і ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.