Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прапускны рэжым ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Дата: 16 июля 2016 в 10:07, Обновлено 17 ноября 2020 в 12:54

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ ЎСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ!

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізаваны прапускны рэжым!

Прапускны рэжым ўсталёўвае парадак пропуску на аб'ект персаналу і наведвальнікаў. У цяперашні час функцыі адказных, якія ажыццяўляюць кантроль за наведваннем ажыццяўляюць супрацоўнікі УДА, не занятыя ў адукацыйным працэсе.

На тэрыторыі УДА маюць права знаходзіцца:

- супрацоўнікі УДА ў адпаведнасці з устаноўленым працоўным часам;

- асобы, якія часова выконваюць работы ў адпаведнасці з дагаворамі падраду, на вызначаным для іх участку працы;

- бацькі выхаванцаў падчас прыёму дзяцей з 7.00 да 8.00 і ухода дзяцей дадому з 16.00 да 17.30.

Права дазволу на ўваход наведвальнікаў (ўезд, выезд транспарту) мае дзяжурны па УДА.

Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які сведчыць асобу.

Бацькі (законныя прадстаўнікі выхаванца) альбо іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавальніку, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванца ў групы, памочніку выхавальніка.

Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго бацькі (законныя прадстаўнікі). У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаёмыя) на падставе заявы бацькоў( законных прадстаўнікоў выхаванца) на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.

Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным або наркатычным ап'яненні.

Ўезд аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя тых, якія абслугоўваюць ) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.

Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння (пажарная, аварыйная, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя) пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і здзяйсненні злачынства на тэрыторыі УДА бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.

У сувязі з ажыццяўленнем кантролю за наведваннем ва ўстанову дашкольнай адукацыі з 8.00 да 16.00 будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.

ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.