Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэкамендацыі для бацькоў па арганізацыі з дзецьмі гульняў з вадой і пяском

Дата: 18 апреля 2015 в 09:48, Обновлено 18 мая 2017 в 16:40

Рэкамендацыі для бацькоў па арганізацыі з дзецьмі гульняў з вадой і пяском
 

Гульні з вадой і пяском псіхолагі рэкамендуюць, па-першае, як саматэрапiю для зніжэння агрэсіўнасці, трывожнасці і страхаў маленькіх дзяцей. Па-другое, сумесныя гульні дзяцей у пясочніцы могуць наглядна паказаць уважлівым і удумлівым бацькам асаблівасці паводзін іх дзяцей з аднагодкамі. Па-трэцяе, гульні з выкарыстаннем пяску з'яўляюцца добрым варыянтам сямейнага вольнага часу і забаў на прыродзе.
 

«Адгадай прадмет»
 

Для нанясення адбіткаў на вільготным пяску выкарыстоўваюцца разнастайныя прадметы: драўляныя кубікі з канструктара і розныя ёмістасці (вядзерца, шклянку). Можна выкарыстоўваць для гульні і бытавыя прадметы, якія звычайна аказваюцца пад рукой на пікніку, - аднаразовыя шкляначкі, запалкавы скрынак, коркі ад пластыкавых бутэлек, відэлец, лыжку, самую маленькую з наяўных аднаразовых талерачак. Калі дзеці навучацца гуляць з гэтымі прадметамі, яны пры неабходнасці падчас сямейнага адпачынку змогуць ўключыць у гульню і дарослых.
 

Дзіцяці прапануецца адгадаць, які прадмет пакінуў след на пяску. Напрыклад, прастакутнік – гэта след запалкавай скрынкi, акружнасць – след шкляначкі. Прычым скрынак у якасці адбіткаў можа пакідаць з розных прастакутных слядоу, а шкляначку – акружнасці двух дыяметраў.
 

«Параўнай сляды»
 

Яшчэ адно добрае практыкаванне – параўнанне шэрагу прадметаў і шэрагу слядоў. Дзеці заплюшчваюць вочы, а дарослы ў пэўнай паслядоўнасці наносіць адбіткі прадметаў на пяску, а затым расстаўляе самі прадметы, некалькі змяніўшы парадак іх размяшчэння па параўнанні з адбіткамі. Дзіця павінен выявіць неадпаведнасць і выправіць памылку ў шэрагу прадметаў.
 

Такім чынам, гульні з пяском дазваляюць зрабіць працэс выхавання і навучання натуральнай крыніцай радасці адкрыццяў і задавальнення для дзяцей і дарослых.
 

Падрыхтавала: выхавацель дашкольнай адукацыi I катэгорыi

                              Руткевiч Кацярына Мiкалаеуна


 


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.